22 снежня ў энергетыкаў прафесійнае свята!
Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
У напружаным рытме сучаснага жыцця прафесія энергетыка з’яўляецца адной з важнейшых. Ад вашай працы напрамую залежыць бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў, школ, бальніц. Вы несяце цяпло і ўтульнасць у кожны дом.
Сапраўдным гонарам калектываў лунінецкіх энергетыкаў з’яўляюцца іх вопытныя кіраўнікі, кваліфікаваныя спецыялісты, умелыя рабочыя, здольныя вырашаць складаныя тэхнічныя і арганізацыйныя задачы. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны, якія заклалі падмурак сённяшніх дасягненняў.
Паспяхова ўкараняючы новыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы самае сучаснае абсталяванне, энергетыкі захоўваюць і прымнажаюць свае лепшыя традыцыі. Упэўнены, што добрасумленная праца, мэтанакіраванасць і энергія – выдатныя якасці, якія сталі сінонімамі вашай дзейнасці, – дазволяць дасягнуць новых вяршынь.
Дарагія энергетыкі! Жадаем вам безаварыйнай работы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя, асабістага шчасця, міру, радасці, дабрабыту. І, вядома, – цяпла і святла!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram