29 чэрвеня — Дзень моладзі і студэнцтва
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

29 чэрвеня — Дзень моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты! Віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва – святам юнацтва, нястомнай энергіі і аптымізму!

У Лунінецкім раёне выдатная моладзь – адукаваная, таленавітая, мэтанакіраваная. Вы ўспрымальныя да ўсяго новага і прагрэсіўнага, адрозніваецеся нястомным імкненнем да дасканаласці. З вамі мы ўвасабляем будучыню, з вамі звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт Лунінеччыны і роднай Беларусі.

Для таго, каб гэтыя спадзяванні сталі ўпэўненасцю, дзяржава надае першаступенную ўвагу пытанням маладзёжнай палітыкі. Вы маеце магчымасць вучыцца, працаваць і ствараць. У нашай краіне ёсць усе ўмовы для кожнага маладога чалавека, каб ён мог самарэалізавацца і прынесці карысць грамадству, зрабіць свой выбар і дасягнуць пастаўленых мэт.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, кахання, поспехаў у вучобе і працы. Няхай шчасце і поспех будуць вашымі пастаяннымі спадарожнікамі! Марце і ўвасабляйце свае мары ў жыццё. І памятайце, заўтрашні дзень – ваш!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть