29 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
МикашевичиНовости районаОбщество

29 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Сучаснае жыццё немагчыма прадставіць без аўтамабільнага транспарту, без разгалінаванай сеткі дарог. Дзякуючы рабоце соцень людзей, занятых у аўтамабільнай і дарожнай гаспадарцы, аўтамагістралі раёна мяняюцца да лепшага, становяцца больш бяспечнымі і зручнымі. Упэўнены, што багаты вопыт і адказны падыход да работы і надалей будуць садзейнічаць паспяховаму развіццю аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі Лунінеччыны.

Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу, адказнасць і высокі прафесіяналізм, якія ў любое надвор’е забяспечваюць бесперабойны рытм жыцця. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, лёгкіх дарог, безаварыйнай работы, шчасця і стабільнасці!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть