3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
МикашевичиНовости районаОбщество

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-ай гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

Дзякуючы ратнаму подзвігу нашых бацькоў, дзедаў і прадзедаў, мы маем магчымасць мірна жыць і працаваць на роднай зямлі. За гады міру і стварэння пераўтварылі параненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Такое пад сілу толькі працавітаму, разумнаму і гордаму народу, які шчыра любіць сваю краіну.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам яднання, волі і жыццеўстойлівасці. Няхай наша жыццё і работа на перспектыву стануць годным пацвярджэннем гэтых высокіх духоўных каштоўнасцей. У светлы дзень жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў на карысць Лунінеччыны і нашай роднай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть