4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём беларускай міліцыі!
Гэта свята з’яўляецца сімвалам прызнання заслуг вашай службы, павагі яе лепшых традыцый, удзячнасці за паўсядзённую цяжкую працу.
Задача органаў унутраных спраў складаецца ў папярэджанні і раскрыцці правапарушэнняў і злачынстваў. Для яе выканання патрабуецца шмат сіл, прафесійнага майстэрства, мужнасці, і вы валодаеце ўсімі гэтымі якасцямі. Штодня супрацоўнікі міліцыі стаяць на варце жыцця, здароўя і захаванасці маёмасці нашых грамадзян, вядуць барацьбу са злачыннасцю, падтрымліваюць у грамадстве веру ў перамогу справядлівасці.
Слаўныя старонкі ў гісторыю органаў унутраных спраў былі ўпісаны нашымі ветэранамі, якія прайшлі складанымі франтавымі дарогамі, аднаўлялі правапарадак у пасляваенны час. Сёння маладыя супрацоўнікі міліцыі годна працягваюць традыцыі, эфектыўна вырашаюць увесь спектр аператыўна-службовых задач.
Прыміце шчырую падзяку за штодзённую нялёгкую працу, прафесіяналізм, вернасць абавязку і закону. Жадаем супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў сямейнага дабрабыту, поспехаў, моцнага здароўя, спакойных дзяжурстваў, падтрымкі і разумення блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.