444 гады з дня першага згадвання адзначыла Велута Лунінецкага раёна
МикашевичиНовости районаОбщество

444 гады з дня першага згадвання адзначыла Велута Лунінецкага раёна

Адзначаюць святы аграгарадкоў і вёсак на Лунінеччыне. Адно з такіх прайшло ў аграгарадку Велута 23 жніўня. 444 гады з дня першага згадвання ў летапісных крыніцах адзначыў гэты старажытны населены пункт.

Павіншаваць велуцян і гасцей прыехаў старшыня Бастынскага сельвыканкама - Аляксандр Зылевіч, протаіерэй Святатроіцкай царквы - Іаан Пятрэнка, дэпутат Лунінецкана раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" - Мікалай Кавалец, спецыяліст па ідэалагічнай работце КСУП "Велута" - Галіна Каліноўская, першы намеснік начальніка Лунінецкага РАНС - Арцём Арашкевіч.

Па традыцыі шанавалі самых старажылаў вёскі - Сафію Аляксандраўну Хлуд, якая адзначыла 94 гады жыцця. Павіншавалі і маладажонаў -  Сарока Андрэя і Вераніку. І тых, хто адзначаюць жамчужнае вяселле (30 гадоў)- Несцеравых Аляксандра Віктаравіча і Наталлю Міхайлаўну. Арганізатары свята павіншавалі шматдзетныя сем’і: Юрко Вячаслава Міхайлавіча і Вольгу Уладзіміраўну, Кірычык Мікалая Іванавіча і Наталлю Данілаўну, Занцэвіч Юрыя Аляксандравіча і Людмілу Паўлаўну. Словы падзякі за цяжкую працу выказалі паважаным жыхарам, дзяцінства якіх выпала на ваеннае ліхалецце. Пажаданні здароўя гучалі для майстроў народнай творчасці: Сафіі Фёдараўны Кавалец, Надзеі Канстанцінаўны Арэхва, Тамары Васільеўне Хлуд за падараваныя вышыванкі сваёй матулі - Таццяны Аляксандраўны Насковіч.

Музычныя нумары дарылі:Вольга Мацкевіч (аддзел Лунінецкі ГДК, Наталля Лабко (філіял Палескі СДК), Сафія Кісель (філіял Вулькаўскі-2 СДК), Надзея Дубініч (філіял Любачынскі СДК), Вераніка Емельяновіч (аг.Любачын), Алена Чарнавокая і Злата Анікіна (г.Лунінец). Гульнявую праграму для дзяцей правялі работнікі аддзела Лунінецкі ГДК - Таццяна Ліпская і Святлана Уткіна.

Святлана Касцючэнка

Відэа - Іаан Пятрэнка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть