5 красавіка на Лунінеччыне адбудзецца раённы суботнік
МикашевичиНовости районаОбщество2025 - Год благоустройства

5 красавіка на Лунінеччыне адбудзецца раённы суботнік

У рамках месячніка парадку і чысціні, які працягваецца на Лунінеччыне да 12 красавіка, адбудзецца раённы суботнік 5 красавіка.

Як расказалі ў райвыканкаме, групай па падрыхтоўцы вызначаны аб’ёмы і аб’екты прыкладання сіл. Асноўная ўвага будзе нададзена прывядзенню ў належны стан тэрыторыі, прылягаючай да стаматалагічнай паліклінікі ў райцэнтры, а таксама паркавай зоне, размешчанай непадалёк ад гімназіі імя М.П. Анцукевіча. Асаблівы акцэнт атрымае высадка дрэў і кустарнікаў. Агульнымі намаганнямі працоўных калектываў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў і саміх жыхароў усе куточкі нашай малой радзімы неўзабаве стануць дагледжанымі і добраўпарадкаванымі.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть