Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

5 мая — Дзень друку ў Беларусі

5 мая — Дзень друку ў Беларусі

5 мая — Дзень друку ў Беларусі

Шаноўныя супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём друку!

Інфармацыя сёння з’яўляецца найвялікшай у свеце каштоўнасцю. Ніколі яшчэ прэса не была настолькі блізкай да літаральнага апраўдання свайго статусу “чацвёртай улады”. Слова набыло рэальную сілу, і гэта накладвае на людзей, якія маюць магчымасць публічнага выказвання, асаблівую адказнасць.

Дакладная грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць да таго, што адбываецца, адкрытасць да новага, імкненне дабрацца да самай сутнасці – вось адметныя рысы супрацоўнікаў раённай газеты «Лунінецкія навіны». Выказваем упэўненасць, што свой творчы і дзелавы патэнцыял вы заўсёды будзеце накіроўваць выключна на карысць грамадства, умацаванне яго адзінства.

Дзякуй вам за творчую працу, неабыякавасць да лёсу краю, майстэрства і вернасць прафесіі! Жадаем здароўя, шчасця, натхнення і поспеху!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

← Предыдущая новость Следующая новость →