5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны!
Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Высакародная місія, якую вы выконваеце дзень за днём на працягу многіх год, часам забываючы аб уласных праблемах і клопатах, заслугоўвае самай глыбокай павагі. Сацыяльны работнік – не проста прафесія, гэта прызванне людзей неабыякавых, з адкрытай душой і добрым сэрцам.
Дзякуй за вашу нялёгкую работу, за душэўную чуласць і ўвагу, за гатоўнасць раздзяліць радасць і смутак, прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, уменне супакоіць і знайсці патрэбныя словы.
Няхай ніколі не ссякне дабрыня ў вашых сэрцах, а любоў і клопат, якія вы несяце людзям, вернецца ў шмат разоў больш. Няхай справы прыносяць задавальненне і заслужаную павагу ад тых, каму вы дорыце сваё цяпло. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.