7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі...
Шаноўныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі – святам, якое сімвалізуе трыумф справядлівасці, адзінства і сацыяльнай роўнасці!
108 год таму Вялікі Кастрычнік заклаў асновы для мірнай працы і росквіту народаў, і сёння мы, абапіраючыся на гэтыя ідэалы, упэўнена будуем моцную і суверэнную Беларусь, захоўваючы традыцыі брацтва і патрыятызму.
Сёння, як і больш за стагоддзе таму, згуртаванасць і ўзаемадапамога, адданасць і вернасць Радзіме, мужнасць і працавітасць нашага народа – гэта гарант паспяховага развіцця краіны, аптымізму і ўпэўненасці яе грамадзян у заўтрашнім дні. Дасягненні той эпохі шмат у чым абумовілі паспяховае станаўленне сучаснай Лунінеччыны.
Наш абавязак – захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталася нам ад папярэднікаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.
Ад усёй душы жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і новых працоўных дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.