7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова!!!
МикашевичиНовости районаОбществоНа шляху да храма

7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова!!!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі Беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны! Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

У гэтыя святочныя дні хрысціяне з асаблівым трапятаннем успамінаюць далёкія часы, калі на небас-хіле запалілася Калядная зорка.

Гэтае вялікае свята збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці. Дапамагае яшчэ лепш усвядоміць непераходзячае значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей – моцнай, дружнай сям’і, надзейнага дамашняга ачага, міру і згоды на роднай зямлі. Напаўняе душу жаданнем дапамагаць людзям, дзяліцца з імі цеплынёй і любоўю.

Паклапаціцца аб блізкім, парадаваць дзіця падарункам, працягнуць руку дапамогі маючаму патрэбу можа кожны з нас. Няхай жыватворнае святло гэтых урачыстых дзён увесь час сагравае вашы сем’і, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы і плённыя пачынанні.

У гэтыя цудоўныя дні жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, шчасця і ўвасаблення ў жыццё светлых ідэалаў хрысціянства!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть