79 шлюбаў зарэгістравана сёлета ў Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

79 шлюбаў зарэгістравана сёлета ў Лунінецкім раёне

Большасць з нас самым адказным крокам лічаць стварэнне сям’і. Пячаткай у пашпарце людзі не проста звязваюць свае лёсы, але і афіцыйна рэгіструюць адносіны. Колькі ў Лунінецкім раёне сёлета паявілася новых шлюбаў, «Лунінецкія навіны» пацікавіліся ў начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Святланы Яроцкай.

– За 4 месяцы года на Лунінеччыне фразу “Аб’яўляю вас мужам і жонкай” пачулі 79 пар, – расказала Святлана Уладзіміраўна. – У райцэнтры зарэгістраваны 52 новыя сям’і, у Мікашэвічах – 17. Што датычыць сельсаветаў, то ў Дварэцкім і Лахвенскім было па 3 шлюбы, Лунінскім – 2, Бастынскім і Дзятлавіцкім – па 1. Жаніхом і нявестай з’яўляліся беларусы, і толькі ў двух выпадках у спадарожнікі жыцця нашы землякі выбралі іншаземцаў – грамадзян Расійскай Федэрацыі і Грузіі. Калі звярнуцца да сярэдняга ўзросту новаспечаных мужоў і жонак, то ён спыніўся на адзнацы: 33 – у мужчын і 31 – у жанчын. Самым юным маладажонам было адпаведна 20 і 18 год, а старэйшым – 67 і 72.

Аднак, паверце, зусім не ўзрост важны пры стварэнні сям’і. Кожнай пары зычым дачакацца залатога вяселля, але ж, як паказвае практыка, не заўсёды нашы жаданні супадаюць з рэальнасцю. Са студзеня па красавік 12 пар, якія не мелі сумесных непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак, скасавалі адносіны. Найменшая працягласць шлюбу склала 10 месяцаў і 7 дзён, найбольшая – 35 год і 8 месяцаў.

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть