Микашевичи

Ад казы — дабрабыту

каза 6Ад казы — дабрабыту шчыра жадалі кожнаму ўдзельніку свята, што развярнуўся каля галоўнай гарадской ёлкі ў Мікашэвічах.

Самадзейныя артысты народных хору і тэатра запрасілі землякоў і госцей горада на тэатралізаванае прадстаўленне. Яно адпавядала традыцыям каляднага вечара — песні пад гармонік, шчырыя словы віншаванняў і просты, але жыццёвы гумар пераапранутых, краналі, здаецца, да глыбіні душы. Ну, і вядома ж, не абыйшлося без танцаў і карагодаў, у якіх прынялі актыўны ўдзел і артысты, і гледачы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть