Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
Аграрыі Лунінеччыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур Микашевичи Новости района Общество Экономика Агропром

Аграрыі Лунінеччыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур

У панядзелак аграрыі Лунінеччыны прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур

Першымі вывелі неабходныя агрэгаты ў поле работнікі ААТ “Дварэцкі”, КСУП “Велута”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра” і Палескай доследнай станцыі. Сярод культур земляробы аддаюць перавагу аўсу, які лічыцца самым адаптаваным для нашага клімату. Глеба лепш прагрэлася на ўзвышшах, таму і ўвага больш надаецца апрацоўцы такіх участкаў.

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Іван Грыцкевіч, раннімі яравымі культурамі плануецца заняць 7545 гектараў плошчаў. 

Падрабязней - у бліжэйшым нумары газеты "Лунінецкія навіны"

Марыя ЯРАХОВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →