Акция "Наши дети", новогоднее настроение и открытие главной елки Лунинца
МикашевичиНовости районаОбщество

Акция "Наши дети", новогоднее настроение и открытие главной елки Лунинца

Ініцыятыва аб правядзенні рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў рамках праграмы «Дзеці Беларусі» рэалізуецца ў нашай краіне ўжо больш як чвэрць стагоддзя. Сёлета яна пачнецца 15 снежня.

Як і раней цэнтральнай падзеяй краіны стане галоўная ёлка, на якую запросяць больш як 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, сярод якіх дзеці-сіраты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, з сем’яў апякунскіх, прыёмных і бежанцаў. Удзел у мерапрыемстве прымуць пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, а таксама навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай дзейнасці. Не абыдзецца і без навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці.

На Брэстчыне асноўнай пляцоўкай акцыі традыцыйна стане памесце Дзеда Мароза ў нацыянальным парку «Белавежская пушча». Туды запрошаны 350 дзяцей. А навагодні баль збярэ лепшых старша-класнікаў і студэнтаў у Косаўскім палацы. Без малога 1000 дзяцей стануць удзельні-камі дабрачыннага свята ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці.

А асноўнае прызначэнне святочных мерапрыемстваў на працягу месяца – магчымасць падарыць навагодні настрой кожнаму дзіцяці, а таксама дапамагчы яму паверыць у цуды. Да арганізацыі як і раней далучацца органы ўлады, грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы. Ва ўсіх установах прагучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, уручацца падарункі і будзе аказвацца дапамога ў вырашэнні праблем.

ДАВЕДКА

Акцыя паявілася 19 красавіка 1995 года, калі быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў дзіцяці на 1995-2000 годы», дзе было прадугледжана правядзенне дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і Рэспубліканскага навагодняга балю.

Крыху пазней – 23 снежня – стартуе акцыя «Ад усёй душы», накіраваная на падтрымку пажылых людзей, уключэнне дзяцей і моладзі ў дзейнасць па аказанні дапамогі і праяўленне грамадствам увагі і клопату аб старэйшым пакаленні.

Ды і наогул перадсвяточныя дні будуць насычаны разнастайнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Акрамя традыцыйных ранішнікаў і навагодніх святаў, ва ўстановах адукацыі і культуры пройдуць музычна-гульнявыя праграмы, паэтычныя вечары і тэатралізаваныя гісторыі. У краязнаўчым музеі працягвае работу «Навагодні млын», а на гарадской плошчы разгорнуцца навагоднія прыгоды. На 20 снежня запланавана касцюміраванае шэсце казачных герояў і гульнявая праграма «Казачны парад», якія будуць папярэднічаць адкрыццю Галоўнай ёлкі Лунінца.

Мы абавязкова раскажам аб самых яркіх падзеях – сачыце за нашымі публікацыямі.

Аляксей КАВАЛЁЎ

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть