Актывісты Лунінецкага чыгуначнага вузла «пакінулі свае імёны» у гісторыі будучага Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежь

Актывісты Лунінецкага чыгуначнага вузла «пакінулі свае імёны» у гісторыі будучага Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі

Актывісты Лунінецкага чыгуначнага вузла ў складзе групы Баранавіцкага аддзялення дарогі «пакінулі свае імёны» ў гісторыі будучага Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

Як расказаў намеснік начальніка дыстанцыі пуці Віктар Койка, нашы землякі выконвалі работы па добра-ўпарадкаванні і падрыхтоўцы да будаўніцтва аб’ектаў будучага цэнтра, важнасць якога мае вялікае значэнне для выхавання грамадзян нашай краіны.

Асабісты ўклад у працяг слаўных традыцый бацькоў і дзедаў зможа зрабіць кожны жадаючы, далучыўшыся да збору сродкаў на будаўніцтва. Грошы можна пералічыць на дабрачынны рахунак BY87 AKBB 3132 7202 0000 6000 0000 у ААТ “АСБ “Беларусбанк”, г. Брэст, БІК AKBBY2X, МФА 150501246, УНП 200269296. Атрымальнік: КУП “БрэстАбл-УКБ». Прызначэнне плацяжу: “На стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці”. Абаненты аператара сувязі МТС могуць ахвяраваць 2 рублі, набіраючы *227*20#. Аплату можна ажыццявіць і з дапамогай АРІП: Дабрачыннасць – Патрыятычныя праекты – Брэст-АблУКБ – Будаўніцтва рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра – Дабрачынны ўзнос (код паслугі 1752022).

Ініцыятыва стварэння гэтага ўнікальнага аб’екта ў знакавым гістарычным месцы падтрымана Кіраўніком дзяржавы. Цэнтру прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Уладкаванне першай чаргі плануюць завяршыць у 2025-ым – у год 80-годдзя Перамогі.

Аляксей КАВАЛЁЎ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть