Апошні школьны званок, экзамены і раённы выпускны баль у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Апошні школьны званок, экзамены і раённы выпускны баль у Лунінецкім раёне

Нягледзячы на тое, што навучальны год ва ўстановах адукацыі заканчваецца 31 мая, апошні званок для школьнікаў выпускных 9 і 11 класаў прагучыць у панядзелак, 30 мая.

Сёлета на Лунінеччыне ён стане развітальным для 839 выпускнікоў базавай школы і 471 юнакоў і дзяўчат, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю.

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, расклады зацвярджаюць установы адукацыі згодна з Пра-віламі правядзення атэстацыі. 9-класнікаў у самым пачатку лета чакаюць тры важныя выпрабаванні: дыктоўка па беларускай і рускай мовах і кантрольная работа па матэматыцы. Для 11-класнікаў прадугледжана чатыры экзамены: пісьмовыя – беларуская (ці руская) мова і матэматыка, а таксама вусныя па білетах – гісторыя Беларусі і замежная мова. Як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць аб’яўляцца па тэлебачанні і радыё, размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі.

Выпускныя вечары рэкамендавана правесці 10 чэрвеня. Раённы пачнецца ў Лунінцы на плошчы Леніна ў 18.00, пазней юнакоў і дзяўчат павіншуюць у сценах навучальных устаноў.

А ўжо 14 чэрвеня з тэста па беларускай мове стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне. Вызначаны даты і для іншых прадметаў, яны ёсць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю за ведамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть