Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Будаўнікі Лунінеччыны прымаюць віншаванні з прафесійным святам

Будаўнікі Лунінеччыны прымаюць віншаванні з прафесійным святам

Будаўнікі Лунінеччыны прымаюць віншаванні з прафесійным святам

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам!

Нялёгкая, але паважаная ва ўсе часы праца будаўнікоў пастаянна запатрабавана грамадствам: узводзяцца жылыя дамы, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і двары, будуюцца новыя дарогі.

За вялікую працавітасць і прафесійнае майстэрства работнікі галіны карыстаюцца заслужанай павагай землякоў. Ваш вопыт, адказнасць і добрасумленнае стаўленне да справы з’яўляюцца гарантыяй вырашэння задач, якія стаяць перад будаўнічым комплексам Лунінеччыны.

Выказваючы вялікую падзяку за працу, шчыра жадаем вам творчай энергіі, рэалізацыі новых праектаў і дасягнення прафесійных вышынь, дабрабыту, моцнага здароўя і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Подписывайтесь на наш канал в Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →