Бяспечныя канікулы ў Лунінецкім раёне
Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Качура арганізавала для дзяцей сапраўдныя «Урокі бяспекі» ў займальнай гульнявой форме. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі тэматычныя загадкі, паўтарылі «правіла пяці крокаў выратавання» на выпадак пажару і пазнаёміліся з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Марына Вітальеўна наглядна патлумачыла дзецям, чаму запалкі – гэта не цацка, а ў гульні «можна і нельга» малыя засвоілі правілы бяспечных паводзін каля вадаёмаў.
Сустрэчы падарылі выхаванцам не толькі станоўчыя эмоцыі, але і каштоўныя веды. Самыя кемлівыя і актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад ратавальнікаў карысныя падарункі – яркія размалёўкі і навучальныя буклеты ад МНС, якія дапамогуць замацаваць правілы дома разам з бацькамі.
Работнікі МНС у чарговы раз звяртаюцца да дарослых і нагадваюць: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, пастаянна вучыце іх правільным дзеянням у выпадку надзвычайнай сітуацыі і паўтарыце з імі нумары тэлефонаў экстраных службаў 101 і 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Інфармацыя абласнога ўпраўдення МНС
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram