Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Чарговыя навучальныя інтэрактыўныя мерапрыемствы ў Лунінецкім раёне

Чарговыя навучальныя інтэрактыўныя мерапрыемствы ў Лунінецкім раёне

Чарговыя навучальныя інтэрактыўныя мерапрыемствы ў Лунінецкім раёне

Акцыя «Бяспечныя канікулы» не змяншае свае тэмпы на Лунінеччыне. Чарговыя навучальныя інтэрактыўныя мерапрыемствы прайшлі ў Вялікачучавіцкім і Бастынскім дзіцячых садах.

У гульнявой форме са старэйшым інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марынай Качурай дзеці пагаварылі аб летніх небяспеках, разгадалі загадкі і ўспомнілі правіла пяці крокаў выратавання, паўтарыўшы алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Ратавльнік патлумачыла дашкалятам, чаму «запалкі дзецям – не цацка» і да чаго прыводзяць свавольствы з агнём. Таксама работнік МНС пазнаёміла дзяцей з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, растлумачыла, для чаго ён служыць, і дзе яго размяшчаюць у дамах.

Не засталася без увагі і тэма бяспечных паводзін на вадаёмах: дзеці вызначылі як «можна і нельга» паводзіць сябе ля вады.

Мерапрыемствы прынеслі дзецям станоўчы зарад эмоцый і шмат карысных ведаў у галіне бяспекі, а самыя актыўныя малышы атрымалі ў падарунак яркія размалёўкі і буклеты ад МНС.

МНС нагадвае: не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, вучыце іх правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення небяспекі. Усталюйце ў сваіх домаўладаннях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і сачыце за іх спраўным станам.

Інфармацыя абласнога ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



← Предыдущая новость Следующая новость →