Дапамога да школы малазабяспечаным у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбществоОбразование

Дапамога да школы малазабяспечаным у Лунінецкім раёне

Рэдакцыя паведамляла ўжо, як на Лунінеччыне падтрымліваюць хлопчыкаў і дзяўчынак напярэдадні новага навучальнага года. У працяг тэмы спынімся на выплатах, якія прадугледжаны дзяржавай для малазабяспечанай катэгорыі сем’яў. Каменціруе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка:

– Існуюць два віды дапамогі: аднаразовая матэрыяльная (рэгламентавана падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмагра-фічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг.”) і дзяржаўная адрасная сацыяльная. Падрабязней раскажу пра апошнюю. Яна бывае аднаразовай і штомесячнай. Сродкі прадастаўляюцца на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прыналежнасцей. Аднак прэтэндаваць на такі від падтрымкі ад дзяржавы могуць далёка не ўсе.

У адпаведнасці з заканадаўствам, сем’ям, якія па аб’ектыўных прычынах аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дапамога прадастаўляецца толькі пры ўмове, што іх сярэдні даход на душу складае не больш як 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці. На сённяшні дзень – гэта 649 рублёў 50 капеек.

Разлічваць на штомесячную дапамогу могуць тыя сем’і ці грамадзяне, чый сярэдні даход па аб’-ектыўных прычынах ніжэй за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. У цяперашні час складае 433 рублі.

Па стане на 1 ліпеня, грашовыя сродкі атрымалі 178 малазабяспечаных жыхароў Лунінеччыны, у тым ліку 115 чалавек – у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть