Для навучэнцаў Лунінеччыны адкрыюць дзверы прышкольныя лагеры
Па традыцыі на зімовых канікулах для навучэнцаў Лунінеччыны адкрыюць дзверы прышкольныя лагеры.
Як расказала загадчыца сектара выхаваўчай работы і аховы правоў дзяцінства аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама Таццяна Трэгубава, яны будуць працаваць з 27 па 29 снежня і з 3 па 5 студзеня на базе навучальных устаноў раёна: у Лунінцы – гэта гімназія і сярэднія школы №№2, 3 і 4, у Мікашэвічах – гімназія, СШ №№1 і 2, а таксама ў Багданаўскай, Вялікачучавіцкай, Бастынскай, Вялуцкай, Дварэцкай, Любачынскай, Міжлескай і Краснавольскай.
Хлопчыкаў і дзяўчынак забяспечаць харчаваннем, гульнямі, экскурсіямі і іншымі цікавымі культурна-масавымі мерапрыемствамі. Плануецца, што ў лагерах задзейнічаюць больш як 300 юных землякоў.
Наталля ГРУДЗЬКО.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram