Дзень без аўтамабіля! Для каго бясплатны праезд у грамадскім транспарце?
"Сусветны дзень без аўтамабіля"! Да акцыі пад такой назвай далучаецца Лунінеччына 22 верасня.
Як расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Шкут, яна заклікана прыцягнуць увагу да экалагічнай праблемы, звязанай з выкідам выхлапных газаў, а таксама на якасць атмасфернага паветра. Дарэчы, яно на Брэстчыне, згодна са стацыянарнымі назіраннямі, ацэньваецца як добрае.
Запрашаем усіх жыхароў раёна далучыцца да мерапрыемстваў 22 верасня. Гэты дзень замест аўтамотатэхнікі раім выкарыстоўваць веласіпеды і грамадскі транспарт. Тым больш, што кіраўніцтвам філіяла “Аўтамабільны парк №10 г. Лунінца” прынята рашэнне аб бясплатным праездзе на гарадскіх і прыгарадных аўтобусах тым пасажырам, хто прад’явіць пасведчанне вадзіцеля і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак.
Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram