Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Шаноўныя жыхары Лунінецкага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Беларускі народ прайшоў доўгі і няпросты шлях да незалежнасці, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца галоўныя сімвалы краіны. Яны адлюстроўваюць нашу гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самастойнасць у выбары шляху развіцця, з’яўляюцца злучаючай ніткай паміж пакаленнямі беларусаў, аб’ядноўваюць нас у імкненні да добрасуседства і міру.
Праяўляючы пачуццё павагі да дзяржаўных сімвалаў, мы застаемся вернымі слаўным традыцыям нашых бацькоў, працягваем развівацца і ўмацоўваць краіну. Толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, абараняць суверэнітэт і бяспеку Беларусі.
У гэты святочны дзень, дарагія землякі, шчыра жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы і вучобе, міру, радасці, росквіту. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за родную краіну, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.