Дзень Перамогі – наша агульнае Вялікае свята
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з 81-ай гадавінай Вялікай Перамогі!
9 Мая – самая памятная і ўрачыстая дата ў гісторыі нашага народа, якая сімвалізуе яго гераізм, мужнасць і самаахвярнасць у барацьбе за свабоду роднай краіны.
Дзень Перамогі – наша агульнае Вялікае свята. Свята светлага смутку і радасці ўрачыстасці, якое заўсёды будзе нагадваць пра тое, што давялося перажыць людзям у той суровы час.
Мы памятаем аб тых, хто ішоў у баях насустрач смерці ў імя выратавання Радзімы, аб тых, хто сваёй гераічнай працай у тыле набліжаў Перамогу, аб тых, хто паднімаў краіну з руін. Гэта дзень нашай агульнай Памяці. Гэта Дзень Вялікага Подзвігу.
У гэты святочны дзень самыя цёплыя віншаванні і словы падзякі адрасуем ветэранам – франтавікам, працаўнікам тылу, вязням фашысцкіх лагераў – усім тым, хто на сваіх плячах вынес нягоды ваеннага ліхалецця. Вы ўсе – пакаленне Пераможцаў. Для нас, нашчадкаў Вялікай Перамогі, ваша самаахвярнае служэнне Айчыне – яскравы прыклад доблесці і гераізму.
У гэтае ўсенароднае свята воінскай Славы жадаем дарагім нашым ветэранам і ўсім жыхарам Лунінеччыны моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, увагі і любові блізкіх людзей, мірнага неба і радасных дзён! Дабра і шчасця вашым сем’ям! З Днём Вялікай Перамогі!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.