МикашевичиНовости районаОбщество
Грамадска-палітычны цэнтр будзе створаны ў Лунінецкім раёне
Грамадска-палітычны цэнтр будзе створаны пры раённым аддзяленні Беларускай партыі «Белая Русь».
Як расказаў старшыня савета Андрэй Баўкуновіч, першае пасяджэнне запланавана правесці 5 сакавіка з 17.00 да 19.00 у зале адміністрацыйнага будынку станцыі Лунінец.
Удзельнікі разгледзяць шэраг важных пытанняў. Сярод іх – прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь па адміністрацыйных правапарушэннях, меры па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і наймальнікаў кадраў у сферы прафарыентацыі і практыка-арыентаванага навучання ў Брэсцкай вобласці, роля органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў замацаванні маладых спецыялістаў у рэгіёне.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram