Исполняется 100 лет ветерану Великой Отечественной войны Михаилу Лаврентьевичу Климчуку
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцу Велуты, Міхаілу Лаўрэнцьевічу Клімчуку спаўняецца 100 гадоў! Напярэдадні шыкоўнай даты мы завіталі ў госці да шаноўнага юбіляра, які зараз пражывае ў дачкі Таццяны Міхайлаўны ў райцэнтры на вуліцы з прыгожай назваю Рабінавая.
Міхаіл Лаўрэнцьевіч, нягледзячы на салідны ўзрост, адчувае сябе нядрэнна, цікавіцца палітыкай і заўсёды ў курсе падзей, што адбываюцца ў свеце. У свае сто гадоў дзядуля даволі актыўны. Па словах Таццяны Міхайлаўны, яны часцяком выбіраюцца ў лес за чарніцамі ці грыбамі. Гаючы водар жывіцы сасновага бору наталяе і прыдае сілы.
Ветэран сустракае ва ўтульным дворыку дыхтоўнай сядзібы, запрашае прысесці ля століка, на якім ляжаць старыя, пажаўцелыя ад часу, фотаздымкі. На грудзях дзядулі блішчаць, пераліваючыся ў сонечных промнях, узнагароды. Перада мной не проста сціплы, звычайны чалавек, які ўсё сваё жыццё працаваў на зямлі, а сапраўдны герой, той, дзякуючы мужнасці і смеласці якога, мы сёння маем найвялікшае шчасце жыць пад мірным небам, не чуючы выбухаў гармат. Ён адзін з вялікага мноства савецкіх воінаў, што прайшлі палову Еўропы, штохвілінна рызыкавалі сабой, вызваляючы свет ад карычневай чумы.
Хочацца яшчэ і яшчэ раз сказаць старажылу вялікі дзякуй за наш сённяшні дзень, за магчымасць радавацца, марыць, кахаць, ствараць сваю будучыню, а не быць бязмоўнымі рабамі, як таго хацелі зрабіць нацысты, калі ў далёкім чэрвені 1941 года вераломна напалі на нашу краіну.
Гісторыя жыцця Міхаіла Лаўрэнцьевіча Клімчука - у газеце "Лунінецкія навіны" за 19 жніўня.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram