Как работает «Спутник» радости и как он изменится к следующему сезону в Лунинецком районе
Весела і насычана праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры «Спадарожнік» на возеры Белае. Лепш за ўсё сведчаць пра гэта водгукі дзяцей.
Арына Кажаноўская з Пінска прыехала ў лагер у першы раз, аднак будзе прасіць бацькоў, каб запісалі і на наступны год:
– Тут вельмі добра і можна купацца. А якія смачныя тут расольнік і бульба з курынымі катлеткамі!
Намнога больш змен у “Спадарожніку” на рахунку Уладзіслава Яўковіча з Мікашэвіч, Марыі Бушыла з Лунінца і Яраславы Умаравай з Міжлесся. Усе яны прыехалі не проста адпачыць ад школы, але і знайсці новых сяброў. І, зразумела, гэта атрымалася. Юнак і дзяўчаты былі разам у трэцім атрадзе, важатай у якім Валерыя Грыцкевіч, менавіта яна суправаджала па тэрыторыі дзіцячай краіны радасці.
– Ведаеце, сама ніколі не адпачывала ў лагеры, аднак з задавальненнем працую з дзецьмі, – дзеліцца дзяўчына. – Нягледзячы на тое, што сёлета ў нас у атрадзе хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту, змаглі знайсці агульную мову і пасябраваць.
Ягор Кавалевіч з Лунінца (ён адпачывае на возеры Белае другі сезон) паехаў дадому з тытулам “Містэр лагера”.
– Атмасфера ў лагеры цудоўная! Што можна выдзеліць? Ды ўсё – сябры, конкурсы, дыскатэкі, смачная ежа.
Зазірнуў у сталовую. Якраз заканчвалася вячэра. На дзіва ўсе талеркі былі пустымі – повары ў чарговы раз пастараліся на славу.
Развітаўшыся з дзеткамі, паспяшаўся да выхаду, раптам мяне аклікнула група дзяўчат: “А можна і нас сфатаграфаваць? Няхай і нашы родныя пабачаць у раёнцы!”. Хіба ж можна адмовіць – няхай гэты фотаздымак стане напамінам пра цудоўны адпачынак у 2026-ым.
Наперадзе ў «Спадарожніку» – яшчэ адна змена – з 2 па 16 жніўня. Упэўнены, яна будзе такой жа радаснай і шчаслівай!
Пасля заканчэння сезона ў "Спадарожніку" прыступяць да рэканструкцыі чатырох дзеючых карпусоў і пабудуюць яшчэ адзін, што дазволіць не толькі палепшыць умовы, але і павялічыць колькасць адпачываючых.
Аляксандр КОЎКА.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram