Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Хочется все освоить! Почему выбирают аграрный колледж в Лунинце

Хочется все освоить! Почему выбирают аграрный колледж в Лунинце

Хочется все освоить! Почему выбирают аграрный колледж в Лунинце

Спецыяльнасть вадзіцеля і трактарыста-машыніста выбраў Мікалай Яцукевіч з Вічына, які вырашыў вучыцца ў Лунінецкім дзяржаўным аграрным каледжы.  

Увогуле, з аграрным каледжам звязаны лёс яго старэйшага брата, які атрымлівае будаўнічую спецыяльнасць ужо на ўзроўні ССА. А ў свой час выпускніком гэтай навучальнай установы быў іх бацька, які параіў сынам пайсці па яго слядах. Ён жа і суправаджаў малодшага па карпусах, аб якіх захаваліся прыемныя ўражанні.

– Спадзяюся, што спраўлюся з навучаннем, – кажа юнак. – Даўно вырашыў, што прыйду менавіта сюды, аб перавагах шмат расказвалі блізкія. Сельскагаспадарчая тэхніка зараз такая магутная і ўдасканаленая, хочацца ўсё асвоіць.

Нагадаем: сёлета плануецца прыняць у аграрны каледж на ўзровень прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі 166 чалавек. З іх 136 – на базе 9 класаў, якіх будуць рыхтаваць па трох кваліфікацыях – “Муляр, тынкоўшчык, маляр”; “Электразваршчык ручной зваркі, трактарыст-машыніст, вадзіцель”; “Повар, афіцыянт, агароднік”. На базе 11 класаў навучацца змогуць толькі жадаючыя мець справу з электразваркай і тэхнікай (30 чалавек). 

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


← Предыдущая новость Следующая новость →