Лунінчане - пераможцы спаборніцтваў кааператараў Брэсцкай вобласці
МикашевичиНовости районаОбществоСпортЭкономика

Лунінчане - пераможцы спаборніцтваў кааператараў Брэсцкай вобласці

На базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” горада Маларыта прайшла абласная спартакіяда работнікаў спажывецкай кааперацыі Брэсцкай вобласці. За права называцца мацнейшай змагаліся 16 каманд: Брэсцкага аблспажыўсаюза, гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Кобрынскага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пінскага, Пружанскага і Столінскага райспажыўтаварыстваў.

Пераможцы вызначыліся ў шасці відах спорту: валейболе, настольным тэнісе, дартсе, шашках, шахматах, шматбор’і “Здароўе”. У выніковай турнірнай табліцы абласной спартакіяды першае месца ва ўпартай барацьбе заваявалі кааператары Лунінеччыны, другое – Століншчыны, трэцяе – каманда гандлёвагага ўнітарнага прадпрыемства “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”.

Заслужаныя ўзнагароды пераможцам у індывідуальных і камандных відах спаборніцтваў пад апладысменты ўручалі Аляксей Макарэвіч і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Уладзімір Тарасевіч.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть