Лунінчаніна адправілі ў калонію — п’яным ездзіў без правоў і пакінуў месца аварыі
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Лунінчаніна адправілі ў калонію — п’яным ездзіў без правоў і пакінуў месца аварыі

Для 33-гадовага лунінчаніна судовае разбіральніцтва стала чарговым у біяграфіі. У паслужным спісе – кра-дзеж і некалькі фактаў п’янай язды. Адзначым, што за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення гараджаніна спачатку прыгаварылі да штрафу ў 200 базавых велічынь і на 5 год пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Пазней за аналагічныя дзеянні прысудзілі ўжо 3 месяцы арышту, 5100 рублёў штрафу, на той жа тэрмін забаранілі садзіцца за руль, а таксама канфіскавалі аўтамабіль у даход дзяржавы. Магчыма, лячэнне ад хранічнага алкагалізму прынесла б свой плён, але рэкамендацыі медыкаў аказаліся дарэмнымі…

Як паведаміла «Лунінецкім навінам»  старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна Ганна Пенер, у грамадзяніна наогул ніколі не было вадзіцельскага пасведчання. Проста некалі падчас вучобы ў адным з каледжаў прайшоў навучанне па кіраванні грузавымі аўтамабілямі і трактарамі. Аднак экзамен не здаў. Тым не менш, лічыў, што ездзіць умее… У той дзень выпіў віна і накіраваўся ў гараж, каб адрамантаваць бацькоўскі “Фальксваген-Гольф”. Неўзабаве туды прыйшлі знаёмыя. Слова за словам, і кампанія вырашыла пракаціцца па вуліцах Лунінца. У раёне ТЭЦ здарылася аварыя: аўтамабіль сутыкнуўся са спадарожнай легкавушкай. Гора-вадзіцель не знайшоў нічога лепшага, як пакінуць месца ДТЗ. Але ён хутка трапіў у поле зроку супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што мужчына быў п’яны. Праваахоўнікі склалі некалькі пратаколаў. Яго дзеянні кваліфікаваны па частцы 2 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення і якая раней учыняла аналагічнае злачынства.

Вердыкт быў суровым – 1 год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 7 год пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. Прыгавор уступіў у законную сілу.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть