Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online
Лунінец. Бяспека дзяцей – клопат агульны: супрацоўнікі РАНС сустрэліся з бацькамі Микашевичи Новости района Общество Молодежь Образование

Лунінец. Бяспека дзяцей – клопат агульны: супрацоўнікі РАНС сустрэліся з бацькамі

З мэтай прафілактыкі дзіцячага траўматызму і пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, работнікі Лунінецкага РАНС прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах у Любачынскай сярэдняй школе і Мікашэвіцкай гімназіі.

Перад бацькамі выступілі інспектар нагляду і прафілактыкі Аляксандра Скіба і начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Давід Царык.

Падчас сустрэч асаблівая ўвага была ўдзелена бяспецы падрастаючага пакалення. Выратавальнікі падкрэслілі, што цікаўнасць дзяцей да агню часта становіцца прычынай сур'ёзных здарэнняў. Бацькам нагадалі, што недапушчальна пакідаць дзяцей адных, нават «на хвілінку», асабліва калі ў вольным доступе знаходзяцца запалкі, запальніцы або ўключаныя электрапрыборы.

Супрацоўнікі МНС параілі дарослым не проста забараняць карыстацца небяспечнымі прадметамі, а тлумачыць наступствы такіх гульняў. Важна, каб кожнае дзіця ведала свой хатні адрас і нумары тэлефонаў экстранных службаў 101 і 112.

Таксама пагаварылі пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка (АПА). Спецыялісты патлумачылі, як гэты прыбор можа выратаваць жыццё падчас сну, своечасова папярэдзіўшы аб задымленні, і як правільна яго абслугоўваць.

Работнікі МНС азнаёмілі прысутных са статыстыкай пажараў у Лунінецкім раёне, прывёўшы рэальныя прыклады, калі памылкі дарослых прыводзілі да трагічных наступстваў.

МНС нагадвае! Бяспека дзяцей – гэта ваша адказнасць! Захоўвайце небяспечныя прадметы ў недаступных месцах, вучыце дзяцей правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыя. Станьце для сваіх дзяцей прыкладам у захаванні правілаў бяспекі.

Інфармацыя абласнога ўпраўлення МНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

← Предыдущая новость Следующая новость →