Лунінецкаму раёну — 85!
Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 85-годдзем утварэння Лунінецкага раёна!
Гісторыя Лунінеччыны змясціла ў сябе шмат падзей, якія сталі вехамі ў лёсе вобласці, Беларусі і ў лёсах людзей.
Ваеннае ліхалецце ператварыла тэрыторыю краю ў магутны ачаг партызанскага руху, арганізаванага падполля і масавага народнага супраціўлення ворагу. У цяжкія пасляваенныя гады ў кароткія тэрміны жыхары змаглі аднавіць разбураную народную гаспадарку, падняць з руін населеныя пункты.
Самаадданая праца гараджан і сельскіх працаўнікоў ператварыла Лунінецкі раён у адзін з перадавых сацыяльна стабільных рэгіёнаў з высокім эканамічным развіццём, багатым інтэлектуальным і кадравым патэнцыялам. Поспехі землякоў – гэта вынік іх працавітасці, прафесіяналізму, творчасці і энергіі.
85-годдзе раёна – гэта дзень нашай радасці, свята памяці і ўдячнасці тым, хто быў разам з Лунінеччынай на ўсіх этапах яе развіцця. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, вялікая падзяка ўсім за добрасумленную працу, жаданне зрабіць нашу зямлю яшчэ прыгажэй.
Моцнага вам здароўя, шчасця, новых працоўных поспехаў, міру і росквіту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram