Лунінецкі раён: ААТ "Дварэцкі" - «белае золата» вялікай гаспадаркі
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономикаАгропром

Лунінецкі раён: ААТ "Дварэцкі" - «белае золата» вялікай гаспадаркі

Ёсць такія людзі, чыю біяграфію можна апісаць кароткай ёмістай фразай: «Адзін запіс у працоўнай кніжцы». І, як правіла, за такім даволі лаканічным вызначэннем маюцца на ўвазе дзясяткі год бездакорнай работы на прадпрыемстве. Калектыў становіцца для чалавека другім домам у літаральным сэнсе слова. Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Дварэцкі» ў гэтым плане вельмі пашанцавала. 

Зрэшты, усё пачынаецца з кіраўніка, а лідарскіх якасцей дырэктару Івану СІДУНУ не займаць. 

Сёння “Дварэцкі” – гэта моцная гаспадарка, якая мае 3 таварныя і 2 малочнатаварныя фермы. Колькасць буйной рагатай жывёлы дасягнула 4000 галоў, у тым ліку 1210 – дойны статак. Штодня на перапрацоўку адсюль адпраўляецца больш як 20 тон “белага золата”, 95 працэнтаў якога ідзе сортам “Экстра”

– Вядома, за ўсімі лічбамі, – карпатлівая работа калектыву, – гаворыць Іван Сцяпанавіч. – Віншую ўсіх з надыходзячым святам! Зычу моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, плёну і ўдачы! Няхай шанцуе на надвор’е, няхай кожны дзень прыносіць задавальненне ад зробленага, няхай абавязкова ажыццяўляюцца ўсе планы і задумкі!

 Адміністрацыя і прафкам ААТ «Дварэцкі» ВІНШУЮЦЬ работнікаў і ветэранаў працы з прафесійным святам!

Асобае ў восені прызванне –

Быць шчодрай гаспадыняй у жыцці,

3 пяшчотай, сумам і замілаваннем

Няспешным крокам па зямлі ісці.

А ёсць яшчэ жыццём наканаваны

Пачэсны абавязак з года ў год:

Рукам працоўным выказаць пашану,

Са святам шчыра віншаваць народ!

I пажаданні, як заўжды ў свята:

Здароўе каб служыла надаўжэй,

Быў шлях шчаслівым, каравай – багатым,

Вясёлай – песня, талака – дружней!

Каб добрыя спаўняліся жаданні

I кожны год – палям, садам цвісці!

У восені асобае прызванне –

Быць шчодрай гаспадыняй у жыцці!

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть