МикашевичиНовости районаОбществоЭкология2025 - Год благоустройства
Лунінецкі раён далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
З 11 па 31 кастрычніка пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Далучаецца да важнай справы і Лунінецкі раён.
– Плануем высадзіць 45 тысяч саджанцаў і прыбраць смецце, – расказвае намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Алена Мёрзлая. – Лунінецкі лясгас забяспечыць добраахвотнікаў усім неабходным: ад якаснага пасадачнага матэрыялу да рыдлёвак і пальчатак. Ад удзельнікаў патрабуюцца толькі жаданне і гатоўнасць прысвяціць свой час клопату аб прыродзе.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 6-12-31 або 8-044-772-84-94.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram