Лунінецкі раён: ПСУП «Рэдзігерава-Агра» - галоўнае багацце - працаўнікі
Свой уклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі краіны штодзённай працай уносіць калектыў ПСУП «Рэдзігерава-Агра», які ўзначальвае Аляксандр СКІБА.
– На зямлі, бадай, няма найбольш пачэснай працы, чым хлебаробская, – кажа Аляксандр Мікалаевіч. – Мы можам абысціся без многіх даброт цывілізацыі, але без хлеба на стале, малочных прадуктаў і агародніны не атрымаецца. Усё гэта дастаецца нам, дзякуючы старанням сялян, якія ў любое надвор’е карпатліва выконваюць сваю нялёгкую работу. Мы вельмі ўдзячны тым пакаленням працавітых землякоў, якія пакінулі нам у спадчыну шчодрую на ўраджаі зямлю. Многія нашы землякі перад выхадам на заслужаны адпачынак аддалі рабоце на палях і фермах больш 30 гадоў і працягваюць сваю пачэсную справу. Толькі сёлета засталіся на сваіх рабочых месцах вадзіцель Аляксандр Кірбай, галоўны бухгалтар Таццяна Калошыц, брыгадзір участка ў жывёлагадоўлі Вера Свібовіч. Вялікі дзякуй і нізкі паклон нашым ветэранам усіх пакаленняў. Мы пастараемся годна працягваць іх справу.
Паважаныя працаўнікі, вялікі дзякуй вам за работу і адказныя адносіны да сваіх абавязкаў. Шчыра віншую вас са святам! Жадаю міру і дабра, моцнага здароўя і поспехаў у справах. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць лад і ўзаемаразуменне, пазітыўны настрой і дабрабыт!
Уважаемые труженики хозяйства, партнеры и коллеги!
Примите искренние поздравления с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности! Пусть процветает наше сельское хозяйство, пусть промышленность развивается и приносит каждому достаток в дом. Пусть природа будет благосклонной, а погода радует своевременным дождем и солнечным теплом. Пусть вам во всем сопутствует удача. Крепкого здоровья и огромного счастья!
Администрация и профком ЧСУП «Редигерово-Агро».
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram