МикашевичиНовости районаОбщество
Лунінецкі раён: віншаванне з Новым годам!
Дарагія жыхары Лунінеччыны! Паважаныя сябры! Надыходзіць Новы год – любімае ўсімі намі свята.
Здаўна яно сімвалізуе пераемнасць і трываласць народных традыцый, і ў той жа час з’яўляецца пярэдаднем новага этапу жыцця. У пераднавагоднія дні прынята падводзіць вынікі і вызначаць планы на будучыню. І яшчэ гэтае свята аб’ядноўвае нас, бо яно прыходзіць у кожны дом, у кожную сям’ю, і прыходзіць да ўсіх аднолькава – разам з упрыгожанай ёлкай, шчодрым застоллем, яркімі феерверкамі, з асаблівай атмасферай светлай радасці.
Сустракаючы Новы год, ва ўрачыстым звоне курантаў мы адчуваем яднанне са сваімі сябрамі, суседзямі, з усёй краінай. Няхай гэтыя святочныя хвіліны застануцца з намі і пасля Новага года, няхай яны заўсёды нагадваюць пра тое, што разам мы – сіла, якая можа вяршыць вялікія справы.
У гэтыя дні мы падводзім вынікі, будуем планы на будучыню. 2024 год для Лунінеччыны быў напоўнены плённымі справамі і працай. Сумеснымі намаганнямі ўдалося забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Адказнасць, мэтанакіраванасць, зладжаная і якасная работа працоўных калектываў дапамагалі вырашаць самыя складаныя задачы. Мы разам шукалі і знаходзілі неардынарныя спосабы выхаду з розных сітуацый, зноў і зноў знаходзілі пацвярджэнні багатых традыцый нашага палескага краю, працавітасці і дабрыні нашых землякоў.
Надыходзячы 2025 год будзе адзначаны важнай палітычнай падзеяй – выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Зрабіўшы правільны і свядомы выбар, кожны з вас можа ўнесці свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту нашай краіны.
2025 год стане 80-ым мірным годам з дня Вялікай Перамогі. Ён павінен стаць яшчэ больш стваральным і плённым. Сваёй стараннасцю і ўменнем працаваць нашы землякі не раз даказвалі, што ім па плячы – любыя задачы. Упэўнены, што вера ў свае сілы, адказнасць дапамогуць ажыццявіць усё задуманае.
Паважаныя землякі!
Жадаем вам моцнага здароўя, вялікага асабістага шчасця, радасці, дабрабыту! Няхай 2025 год увойдзе ў наш агульны дом з мірам, згодай і надзеяй, будзе шчодрым на поспех і здзяйсненні. Жадаем, каб вы заўсёды былі акружаны цяплом і любоўю блізкіх і родных, павагай калег і сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі ваша жыццё! З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.