Манетка на шчасце… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбществоСЕМЕЙНАЯ РЕЛИКВИЯ

Манетка на шчасце… Спецпраект «Сямейная рэліквія» (Лунінецкі раён)

Мае родныя былі простымі людзьмі і не маглі дазволіць дарагіх рэчаў, але каштоўнасць – справа ўмоўная.

Мая прабабуля Вольга Сцяпанаўна Паўловіч  нарадзілася ў вёсцы Вулька 2. Сям’я была вялікай – 6 дзяцей – і беднай. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яе бацьку і старэйшых братоў прызвалі ў Чырвоную армію. Маці і 4 дачкі выпрабавалі цяжкасці нямецка-фашысцкай акупацыі. Ворагі рабавалі сялянскія хаты. Калі прыходзілі да іх, маці прасіла дачку (маю прабабулю) хавацца ў склепе з земляной падлогай. І аднойчы, супакойваючы сябе ў небяспецы, яна адкапала медную манетку. Пра сваю знаходку нікому не сказала, але ўсюды насіла яе з сабой.

Неяк у хату завіталі партызаны. Адзін малады партызан спадабаўся маёй прабабулі. Дзяўчына дала яму манетку, папрасіўшы зберагчы яе, каб не дасталася ворагу. Прабабуля верыла, што гэта стане падставай для будучай сустрэчы.

Закончылася вайна, адначасова прынесшы і радасць, і слёзы. Адзін з братоў прабабулі, Васіль, з фронту не вярнуўся  загінуў 18-гадовым. Яе бацька, мой прапрадзед, атрымаў кантузію і неўзабаве памёр. Сям’я засталася без гаспадара. Але вярнуўся і той баец, каб аддаць каштоўнасць прабабулі.

Больш яны не расставаліся. Той малады воін і ёсць мой прадзядуля – Іван Кандрацьевіч Гаргун. 21-гадовым юнаком ён ваяваў у партызанскім атрадзе пад кіраўніцтвам Васіля Захаравіча Каржа. Быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Іван і Вольга Гаргуны пражылі ўсё жыццё разам. Добрасумленна працавалі, каб мець кавалак хлеба. Выгадавалі траіх дзяцей, у тым ліку і маю бабулю Таццяну. І на працягу ўсяго жыцця зберагалі манетку як сімвал шчасця, памяці, веры ў светлую будучыню.

Цяпер наша сямейная рэліквія 1851 года захоўваецца ў нас дома, і мама расказвае гісторыю яе паяўлення ў сям’і.

Яўген Наварыч, вучань СШ №2 г. Лунінца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть