МикашевичиНовости районаОбщество
Мікашэвічы святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Мікашэвічы святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўныя мерапрыемствы разгарнуліся на плошчы Палаца культуры РУВП «Граніт».
У першай палове дня прайшоў урачысты мітынг.
Пасля ўскадання кветак і вянкоў да Брацкай магілы на плошчы Каржа святочную эстафету падхапілі выхаванцы ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі, а таксама наведвальнікі бібліятэкі. З дапамогай творчага калектыва Палаца культуры РУВП «Граніт» яны падрыхтавалі цудоўны канцэрт. Не менш радасці і весялосці жыхарам і гасцям Мікашэвіч падаравалі салісты народнага мастацкага калектыва, вакальнай групы «Адзінства» Пінскага пагранічнага атрада.
Наталля Лялюк.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram