МикашевичиНовости районаОбщество
На что тратят семейный капитал семьи в Лунинецком районе
Колькасць мнагадзетных сем’яў на Лунінеччыне за апошнія 5 год стабільна перабольшвае тысячу.
Як паведаміла начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Лунінецкага райвыканкама Ірына Семянчэнка, па стане на канец кастрычніка 2024 года ў раёне іх налічвалася 1173.
За перыяд з 1 студзеня 2015 г. у раёне прыняты 1507 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу. Датэрмінова скарыстацца ім дазволілі 824 сем’ям: на паляпшэнне жыллёвых умоў – 651, на адукацыю – 99, на медыцынскія паслугі – 74.
Зараз беларускія сем’і, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця, атрымліваюць ад дзяржавы 31 тысячу 480 рублёў – памер сямейнага капіталу на 1 студзеня 2024 года.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram