МикашевичиНовости районаОбщество
На экскурсію — у рэдакцыю газеты “Лунінецкія навіны”
На летніх канікулах навучэнцы Дрэбскай пачатковай школы наведалі рэдакцыю газеты “Лунінецкія навіны”.
Ролю экскурсавода ўзяла на сябе адказны сакратар Наталля Паўлюкевіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра шлях станаўлення выдання з моманту стварэння ў 1939 годзе і да сённяшніх часоў, пазнаёміліся з цяперашнім калектывам. На свае вочы хлопчыкі і дзяўчынкі пераканаліся, што за кожным нумарам раёнкі стаіць цяжкая, карпатлівая праца. Гасцям на памяць уручылі сувеніры.
Пасля сустрэчы з калектывам рэдакцыі юныя вяскоўцы разам з педагогамі накіраваліся ў Лунінецкую друкарню. Спадзяемся, мерапрыемства натхніць школьнікаў папоўніць рады аб’яднанняў па інтарэсах “Юны журналіст”. Напрыклад, такія ў раёне ўжо дзейнічаюць на базе СШ №1 райцэнтра і Дзятлавіцкай СШ.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram