Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Наколькі падаражаў праезд на чыгунцы? (Лунінецкі раён)

Наколькі падаражаў праезд на чыгунцы? (Лунінецкі раён)

Наколькі падаражаў праезд на чыгунцы? (Лунінецкі раён)

Новыя тарыфы на чыгуначныя перавозкі пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній, багажу і грузабагажу пачалі дзейнічаць з 26 красавіка.

Як паведаміла начальнік вакзала станцыі Лунінец Алена Рыхцер, на рэгіянальных лініях эканом-класа ўстаноўлены наступныя тарыфы: зонны (уключае ў сябе першыя 5 кіламетраў) – 0,29 рубля (да павышэння – 0,24) і за 1 кіламетр – 0,029 рубля. Кошты на міжрэгіянальных і рэгіянальных лініях бізнес-класа, а таксама на правоз багажу і грузабагажу вызначаецца згодна з адпаведнымі табліцамі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Для прыкладу, цяпер праезд цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа ад Лунінца да Мікашэвіч каштуе 1,51 (быў 1,25), да Пінска – 1,83 (1,51), да Баранавіч-Палескіх – 3,51 (2,90), да Брэста – 6,76 (5,59); у плацкартным вагоне міжрэгіянальных цягнікоў эканом-класа: да Брэста – 11,86 (9,88), да Мінска – 13,18 (10,99).

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду ў цяг-ніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.

← Предыдущая новость Следующая новость →