Навабранцы з Лунінецкага раёна накіроўваюцца ў вайсковыя часці
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьПрисяга

Навабранцы з Лунінецкага раёна накіроўваюцца ў вайсковыя часці

На гэтым тыдні пачалася адпраўка юнакоў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і вайсковыя часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З Лунінеччыны ў першы дзень у суправаджэнні начальніка аддзела прызыву міжрайваенкамата Руслана Клюкача адправіліся 10 чалавек. А ўсяго ў кастрычніку-лістападзе для ўкамплектавання Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў плануецца накіраваць каля 150 навабранцаў. Правядзенне цырымоніі прыняцця Ваеннай прысягі запланавана на 25 лістапада.

Сярод першых шчасліўчыкаў – лунінчанін Уладзіслаў Чарнавокі:

– Закончыў БДТУ. Па спецыяльнасці працаваў на цэментным заводзе ў Касцюковічах. Размеркавалі ў 351 базу аховы і абслугоў-вання Міністэрства абароны ў Мінску. Пастараюся годна выканаць мужчынскі абавязак.

З ахвотай ідзе ў армію і Віктар Кавалевіч з Дзятлавіч. Стан здароўя і фізічныя магчымасці дазволілі юнаку трапіць у 5 асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы.

Аляксей КАВАЛЁЎ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть