Нядаўна пачаў працаваць магазін за чыгуначным пераездам у Мікашэвічах
Нядаўна пачаў працаваць магазін за чыгуначным пераездам у Мікашэвічах. Ён быў і раней, але гаспадар пэўны час назад яго закрыў.
Жыхары з сектара прыватнай забудовы, якія прывыклі да “сваёй” гандлёвай кропкі, прасілі аднавіць работу аб’екта, аб чым пісалі і "Лунінецкія навіны". Мясцовыя ўлады актыўна ўключыліся ў вырашэнне пытання. Нядаўна магазін “Расінка” зноў адчыніў дзверы для пакупнікоў. Праўда, цяпер у яго новы арандатар – індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Скок.
У гандлёвай кропцы, якая працуе штодня з 8 да 21 гадзіны (з перапынкам на абед – з 14.00 да 15.00), прадстаўлены прадукты першай неабходнасці. Магазін спаўна выконвае сваю асноўную функцыю – крокавай даступнасці. Таваразнавец Наталля Скок і прадавец Святлана Месніковіч не толькі прыветліва сустрэнуць, але і заўсёды дапамогуць зрабіць выбар.
Аляксандр КОЎКА.Далучайцеся да нашага канала ў Telegram