Падлеткі ўчынілі 108 правапарушэнняў і 8 злачынстваў (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразованиеПроисшествия

Падлеткі ўчынілі 108 правапарушэнняў і 8 злачынстваў (Лунінецкі раён)

Летась у Лунінецкім раёне зарэгістравана 8 злачынстваў, якія здзейснілі падлеткі Гэта столькі ж, колькі было ў 2021 годзе. Аднак у параўнанні з папярэднім, як адзначыў  старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна Адрыян Бахонка, павялічылася колькасць учыніўшых іх – з 8-мі да 11-ці (сем з іх вучацца ў школах, чатыры – у каледжах). У двух выпадках у канфлікт з законам уступалі юныя землякі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Тройчы ў поле зроку праваахоўнікаў траплялі юнакі ў перыяд вядзення з імі індывідуальнай прафілактычнай работы. Прыкра і тое, што 5 з 8-мі злачынстваў учынены групай асоб. У структуры па-ранейшаму перавалодваюць крадзяжы маёмасці, прычым, большасць здзейснены ў сферы высокіх тэхналогій і шляхам выкарыстання камп’-ютарнай тэхнікі.

На жаль, не меншае асоб, якія ўцягваюць непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Да таго ж, большае малалетніх парушальнікаў – тых, хто яшчэ не дасягнуў узросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Як вядома, ён у нас пачынаецца з 14 год, а на злачынную сцяжынку іншы раз ступаюць 8-13-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Абыякавасць да іх выхавання для некаторых бацькоў закончылася сумнымі наступствамі.

У сваю чаргу начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Лунінецкага РАУС Міхаіл Насковіч расказаў, што за мінулы год юнакі і дзяўчаты ўчынілі 108 правапарушэнняў, што на 9,8 працэнта менш, чым у 2021-ым. Да 50-ці вырасла колькасць фактаў, калі юных землякоў прыцягвалі за адказнасці да распіццё алкагольных напіткаў, і да 42-ух – у адно-сінах да тых, хто праігнараваў правілы бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.

На ўлік у ІСН і ўстановы сістэмы прафілактыкі паставілі 68 падлеткаў, у дачыненні да 95-ці – праводзіцца індывідуальная работа. Не хаваў Міхаіл Уладзіміравіч заклапочанасці тым, што па-ранейшаму складана папярэджваць злачынствы, звязаныя з крадзяжамі маёмасці. Як паказвае жыццё, іх учыняюць дзеці з сем’яў, дзе бацькам сапраўды абыякава да спраў іх нашчадкаў. Са 108 разгледжаных летась матэрыялаў 29 праступкаў учынілі школьнікі, 53 – навучэнцы каледжаў. Найбольшая колькасць супрацьпраўных дзеянняў належыць прадстаўнікам лунінецкай СШ №3, мікашэвіцкай СШ №2, устаноў адукацыі ў Вульцы 1, Вульцы 2 і Кажан-Гарадку.

На ўліку ў нарколага знаходзіцца 51 непаўналетні. Як вядома, адной з умоў, што садзейнічае распаўсюджванню п’янства сярод непаўналетніх, з’яўляюцца парушэнні асобнымі работнікамі гандлю антыалкагольнага заканадаўства. Летась было ўстаноўлена 7 такіх фактаў. Аднак трэба разумець, што ў папярэджванні падлеткавай злачыннасці многае залежыць не толькі ад праваахоўнікаў. У першую чаргу бацькі павінны цікавіцца, дзе іх дзеці, чым займаюцца, як даехалі на вучобу, з кім праводзяць вольны час, якія ў іх сябры. Сёння практычна кожны вучань мае мабільны тэлефон. Задача дарослых – правяраць іх на прадмет сум-ніўных гутарак, паведамленняў, падазроных старонак інтэрнэт-рэсурсаў.

Аб тым, што менавіта мамы і таты павінны фарміраваць у сыноў і дачушак галоўныя духоўныя каштоўнасці, адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Лунінецкага райвыканкама Вольга Калугіна. На жаль, так бывае не заўсёды, з-за чаго дзеці часта застаюцца прадастаўленыя самі сабе. Адсюль – праблемы ў сям’і, за якія даводзіцца расплачвацца матэрыяльна і маральна. Гэта ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў, суіцыдаў і парасуіцыдаў. З гэтым згадзілася і загадчыца сектара выхаваўчай работы і аховы правоў дзяцінства аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама Таццяна Трэгубава, якая зрабіла акцэнт на выяўленні ў юнакоў і дзяўчат схільнасці да самагубства і прычынення цялесных пакалечанняў. Не заўсёды праводзімыя анкетаванні і дыягностыкі ў пачатку навучальнага года даюць жаданы эфект. Вось чаму сваю работу педагогі-псіхолагі павінны весці круглы год. На пастаяннай аснове варта наладзіць абмен вопытам і метадычнымі рэкамендацыямі.

Узаемадзеянне паміж зацікаўленымі службамі ёсць і ў пытанні па папярэджванні злачынстваў, звязаных з пасягальніцтвам на палавую недатыкальнасць. Для школьнікаў ладзяць класныя гадзіны і тэматычныя ўрокі, але слушнай падаецца парада ўрача-нарколага Алены Качановіч аб лекцыях па палавым выхаванні, якія таксама не будуць лішнімі. 

Наталля Паўлюкевіч

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть