Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
МикашевичиНовости районаОбществоНа шляху да храма

Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Хрыстова Уваскрэсенне – сімвал любові і згоды, вечнае свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцей хрысціянства.

У гэтыя вясновыя дні як расцвітае прырода нашага краю, так і чалавек нейкім простым і натуральным чынам адтае ад лёду абыякавасці. Кожны знаходзіць у гэтым свяце асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Вялікдзень абу-джае ў нас імкненне тварыць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае ў гэтым патрэбу, быць міласэрнымі і несці блізкім дабро.

Няхай радасць Вялікадня прынясе цяпло і ўзаемаразуменне ў вашы сем’і, натхніць на ўвасабленне высакародных задум і напоўніць сэрцы верай і надзеяй у светлы і цудоўны свет.
Шчыра жадаем вам шчасця, здароўя, міру, дабрабыту, росквіту беларускай зямлі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть