Паважаныя мужчыны Лунінеччыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
МикашевичиНовости районаОбщество

Паважаныя мужчыны Лунінеччыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём бацькі!

Паважаныя мужчыны Лунінеччыны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём бацькі!

Гэта свята служыць напамінам аб важнай ролі бацькоў у выхаванні і развіцці падрастаючага пакалення, стварэнні моцнай і шчаслівай сям’і. Быць галавой сям’і – адказная і ганаровая місія ў жыцці мужчыны. Бацька – гэта адначасова і абаронца, і апора, і настаўнік, мудры дарадца і сябар. Выхаванне дзіцяці, надзейнасць і ўпэўненасць сям’і немагчымы без клапатлівага галавы сямейства. Асабісты прыклад бацькі, яго паважлівыя адносіны да маці, бацькоўская адказнасць – надзейная гарантыя выхавання дзяцей годнымі грамадзянамі краіны.

Дарагія бацькі, прыміце словы падзякі за вашу самаахвярнасць, мужнасць, цярпенне і дабрыню. Будзьце моцнай падтрымкай для сваёй сям’і, прыкладам для пераймання і надзейным арыенцірам для дзяцей. Няхай ваш дом будзе напоўнены цяплом, дастаткам і ўтульнасцю, а вашы сыны і дочкі як мага часцей становяцца падставай для гонару. Жадаем моцнага здароўя, любові і ўвагі блізкіх людзей, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть