Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі Рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны! Ад усёй душы віншуем усіх са светлым святам!
Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі Рымска-каталіцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў Лунінеччыны! Ад усёй душы віншуем усіх са светлым святам!
Для хрысціян усяго свету Ражство Хрыстова – гэта свята дабра, міру і святла. У гэты дзень паўсядзённыя зямныя клопаты адступаюць на другі план, сэрца напаўняецца верай і любоўю.
Калядныя званы нагадваюць нам пра трыумф ісціны, вышэйшыя духоўныя каштоўнасці, абуджаюць любоў да бліжняга. Гэтыя ўрачыстыя светлыя дні аб’ядноўваюць нашы сем’і, падахвочваюць шчыра і ўважліва адносіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашым удзеле, дапамозе і клопаце.
Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця. Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, дастатку, верных сяброў на жыццёвым шляху!
Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць дабрабыт, узаемаразуменне, цяпло і радасць, азораныя святлом Каляднай свечкі, любоўю родных і блізкіх, цяплом дамашняга ачага!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.