Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія сябры! З Новым годам!
МикашевичиНовости районаОбщество

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія сябры! З Новым годам!

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія сябры! Набліжэнне Новага года дорыць нам самыя светлыя пачуцці, знаёмыя з дзяцінства, – надзею на шчасце, радасць сустрэч з роднымі, блізкімі і сябрамі, нясе ў кожны дом цяпло і любоў!

У гэтыя дні мы падводзім вынікі і робім планы на будучыню. Для Лунінеччыны 2023 год быў напоўнены плённымі справамі і стваральнай працай. Сумеснымі намаганнямі ўдалося забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Адказнасць, мэтанакіраванасць, зладжаная работа працоўных калектываў і кожнага з вас дапамагалі вырашаць самыя складаныя задачы. Шчыра дзякуем вам, паважаныя землякі, за добрасумленную працу, за перамогі і дасягненні, за сапраўдны, сардэчны клопат аб нашай малой радзіме.

Новы год – гэта не проста пачатак новага календара, гэта новыя надзеі, поспехі, перамогі. Мы з упэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень і для аптымізму ў нас ёсць усе падставы – канкрэтныя планы, рэальныя магчымасці іх увасаблення ў жыццё. 

2024 год будзе адзначаны важнай палітычнай падзеяй – выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Зрабіўшы правільны, усвядомлены выбар, кожны з вас можа ўнесці свой уклад у агульную справу развіцця і працвітання раёна.

Надыходзячы год стане 80-ым мірным годам з дня вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён павінен стаць яшчэ больш стваральным і плённым. Сваёй працавітасцю землякі не раз даказвалі, што ім пад сілу любыя задачы. Упэўнены, што вера ў свае сілы, адказнасць дапамогуць ажыццявіць усё задуманае.

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! У надыходзячым годзе жадаем вам моцнага здароўя і вялізнага асабістага шчасця! Няхай нязменна спадарожнічае поспех у той важнай справе, якой вы займаецеся! Няхай энергія і кемлівасць служаць залогам паспяховага выканання намечаных планаў. Шчыра жадаем, каб вы заўсёды былі акружаны цеплынёй і любоўю сваіх блізкіх, павагай калег і сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі ваша жыццё!

З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть