Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Новости районаОбществоМикашевичи

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Свята – не проста знамянальная дата ў гісторыі дзвюх дзяржаў, гэта пацвярджэнне культурнай і духоўнай блізкасці брацкіх народаў, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, цеснага палітычнага і эканамічнага су-працоўніцтва.

Яно нагадвае пра агульныя дасягненні і здзяйсненні нашых продкаў, іх нязменную салідарнасць у самыя цяжкія перыяды. Брацкія народы шмат што аб’ядноўвае: яны плячом да пляча змага-ліся з фашызмам, разам выгналі ворага са сваёй зямлі. Беларусы і расіяне заўсёды будуць памятаць, якой цаной дасталіся ім свабода і незалежнасць, зробяць усё, каб захаваць гістарычную праўду аб подзвігу воінаў-герояў.

Саюз дзяржаў з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. З кожным годам умацоўваюцца партнёрскія сувязі Лунінеччыны з расійскімі рэгіёнамі. Прадукцыя нашых прадпрыемстваў добра вядомая і карыстаецца попытам у Расіі. Упэўнены, што агульнае жаданне жыць у міры і згодзе надасць новыя сілы далейшаму развіццю Саюза Беларусі і Расіі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай ажыццявяцца самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і радасць. Няхай у сем’ях беларусаў і расіян заўсёды будуць дастатак і любоў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть